Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КІЙКО Мікалай Фёдаравіч
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны ў Мінску 2.12.1935 па адрасе: вул. Рабкораўская, д. 21, кв. 5. Асуджаны «тройкай» НКВД 1.7.1936 за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў ва Ухта-Пячорскім канцлагеры НКВД Комі АССР (пас. Мадмас). Зноў арыштаваны 9.6.1938. Асуджаны «тройкай» НКВД 9.10.1938 «за антысавецкую агітацыю» да ВМП. Асабовая справа К. № 23842-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Покаяние.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.