Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КІЙКО Мікалай Фёдаравіч 

КІЙКО Мікалай Фёдаравіч

З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны ў Мінску 2.12.1935 па адрасе: вул. Рабкораўская, д. 21, кв. 5. Асу­джаны «тройкай» НКВД 1.7.1936 за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў ва Ухта-Пячорскім канцлагеры НКВД Комі АССР (пас. Мадмас). Зноў арыштаваны 9.6.1938. Асуджаны «тройкай» НКВД 9.10.1938 «за антысавецкую агітацыю» да ВМП. Асабовая справа К. № 23842-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Покаяние.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".