Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАРП Сяргей Венядзіктавіч (Бенядзіктавіч)
[1892, мяст. Астравец Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 30.10.1937, Масква, НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР. З 1912 член яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, уваходзіў у яе кіруючыя органы. З 1912 працаваў у Швейцарыі. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Бабруйску, Мінску, Украіне. З 1919 па заданні Цэнтральнага бюро яўрэйскай секцыі (аддзела) пры ЦК РКП(б) ствараў левыя арганізацыі «Паалей Цыёна» ў Аўстрыі, Егіпце, Палесціне. З 1921 загадчык аддзела гарадской гаспадаркі, нам. старшыні, з 1923 старшыня выканкама Мінскага гарадскога савета. З 1924 наркам фінансаў, потым нам. старшыні СНК. Адначасова да 1927 старшыня Дзяржплана, затым Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР. Член ЦВК БССР (1922—29). Член ЦК КП(б)Б (1927—29). З 1929 старшыня Дзяржплана РСФСР. Арыштаваны 10.7.1937 у Маскве па адрасе: Навінскі бульвар, д. 25, кв. 47. Асуджаны 29.10.1937 як «удзельнік антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі правых» да ВМП. Расстраляны на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 22.2.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
Кр.: ЭГБ, т. 4; Расстрельные списки: Донское кладбище.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.