Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАРАЧУН Аляксандр Васілевіч
[1904, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], жуpналіст. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Ажаніўся, гадаваў дзіця. Арыштаваны 5.4.1933 у Слуцку. Асуджаны 4.11.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК (заменена на 5 гадоў высылкі ў Зах. Сібір). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Групавая справа К. і іншых № 14618-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.