Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАПЛАН Абрам Мееравіч
З 1921 дырэктар Трэста харчовай прамысловасці ў Мінску. З 1925 старшыня прамысловай секцыі (аддзела) Дзяржплана. Дэлегат IX Усебеларускага з’езда саветаў, член ЦВК БССР. Кіраўнік праектавання першай электрастанцыі на Беларусі (каля Арэхаўска, Аршанскі р-н Віцебскай вобл.).
Паўторна ўзяты пад варту ў 1937. Этапаваны, верагодна, ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў 1939. У пачатку 2-й сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Чыстаполь (Татарская АССР). Выкладаў у сельскагаспадарчым тэхнікуме, адначасова працаваў старшым інжынерам на гадзіннікавым заводзе. З другой паловы 1944 у Мінску. Начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Беларускага металічнага трэста. З 1947 дацэнт кафедры тэхналогіі металаў Беларускага політэхнічнага інстытута. Памёр 16.4.1971.
Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 422—423.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.