Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КАПЛАН Абрам Мееравіч 

КАПЛАН Абрам Мееравіч

З 1921 дырэктар Трэста харчовай прамысловасці ў Мінску. З 1925 старшыня прамысловай секцыі (аддзела) Дзяржплана. Дэлегат IX Усебеларускага з’езда саветаў, член ЦВК БССР. Кіраўнік праектавання першай электрастанцыі на Беларусі (каля Арэхаўска, Аршанскі р-н Віцебскай вобл.).

Паўторна ўзяты пад варту ў 1937. Этапаваны, верагодна, ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў 1939. У пачатку 2-й сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Чыстаполь (Татарская АССР). Выкладаў у сельскагаспадарчым тэхнікуме, адначасова працаваў старшым інжынерам на га­дзіннікавым заводзе. З другой паловы 1944 у Мінску. Начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Беларускага металічнага трэста. З 1947 дацэнт кафедры тэхналогіі металаў Беларускага політэхнічнага інстытута. Памёр 16.4.1971.

Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 422—423.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".