Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ЕМЯЛЬЯНАЎ Несцер Пятровіч
Нарадзіўся 29.10.1898 у сялянскай сям’і. Падчас арышту аспірант БДУ, супрацоўнік БелАН. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 8.6.1936 у Мінску па адрасе: 6-я лінія, 16 (пасёлак аспірантаў). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.7.1936 за «антысавецкую агітацыю» і як «прыхільнік трацкісцкай апазіцыі» да 5 гадоў ППК. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 11.6.1956. Асабовая справа Е. № 6598-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.