Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЕМЯЛЬЯНАЎ Несцер Пятровіч 

ЕМЯЛЬЯНАЎ Несцер Пятровіч

Нарадзіўся 29.10.1898 у сялянскай сям’і. Падчас арышту аспірант БДУ, супрацоўнік БелАН. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 8.6.1936 у Мінску па адрасе: 6-я лінія, 16 (пасёлак аспірантаў). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.7.1936 за «антысавецкую агітацыю» і як «пры­хільнік трацкісцкай апазіцыі» да 5 гадоў ППК. Рэабілі­таваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 11.6.1956. Асабовая справа Е. № 6598-с з фотаздымкам захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".