Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГУРЛО Сяргей Сямёнавіч
[1919, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], педагог, верагодна, сваяк А. К., А. В., і М. С. Гурло. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 12.8.1944. Асуджаны 17.1.1945 за «работу настаўнікам у школе ў перыяд нямецкай акупацыі» і як «член Беларускай краёвай абароны» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.6.1970 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Г. № 20176-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, p. 559]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.