Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГЛЕЗЕРАЎ (ГЛЕЙЗЕРАЎ) Барыс Маркавіч
[жн. 1901, Віцебск — 20.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Член ВКП(б) з 1920. Да арышту часова выконваючы абавязкі пракурора БССР. Арыштаваны 2.9.1937 у Мінску па адрасе: пл. Парыжскай камуны, д. 16, кв. 18. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 19.12.1937 «тройкай» НКВД як «актыўны член антысавецкай трацкісцка-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.6.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Г. № 6635-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
15.2.1938 у Мінску па адрасе: пл. Парыжскай камуны, д. 16, кв. 18 арыштавана машыністка «Белпрамбудтрэста» Рудава Соф’я Юльеўна (н. 24.12.1903 у Барысаве Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. ў сям’і рабочага), жонка Барыса Глезерава. 16.5.1938 «тройкай» НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.12.1955 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 6304-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.