Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГЛЕЗЕРАЎ (ГЛЕЙЗЕРАЎ) Барыс Маркавіч 

ГЛЕЗЕРАЎ (ГЛЕЙЗЕРАЎ) Барыс Маркавіч

[жн. 1901, Віцебск — 20.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Член ВКП(б) з 1920. Да арышту часова выконваючы абавязкі пракурора БССР. Арыштаваны 2.9.1937 у Мінску па адрасе: пл. Парыжскай камуны, д. 16, кв. 18. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 19.12.1937 «тройкай» НКВД як «актыўны член антысавецкай трацкісцка-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.6.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Г. № 6635-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

15.2.1938 у Мінску па адрасе: пл. Парыжскай камуны, д. 16, кв. 18 арыштавана машыністка «Белпрамбудтрэста» Рудава Соф’я Юльеўна (н. 24.12.1903 у Барысаве Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. ў сям’і рабочага), жонка Барыса Глезерава. 16.5.1938 «тройкай» НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэ­абілітавана 10.12.1955 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 6304-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".