Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГЕРМАНОВІЧ Маркіян Якаўлевіч
Савецкі ваенны дзеяч, камкор. Н. 29.10(10.11).1895. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. Скончыў школу прапаршчыкаў (1916). З 1918 у Чырвонай арміі, камандзір узвода, батальёна, у 1919—20 камандзір брыгады, удзельнік разгрому армій Урангеля, Махно. Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга. Пасля грамадзянскай вайны камандзір дывізіі, корпуса. У 1926—28 памочнік камандуючага войскамі БВА, потым — Сярэднеазіяцкай і Маскоўскай ВА. З 1933 начальнік Акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА, адначасова з 1934 член Ваеннага савета пры Наркамаце абароны СССР. Член ЦВК БССР у 1925—27, кандыдат у члены ЦВК БССР у 1927—28. На радзіме і ў Жабінцы яго імем названы вуліцы.
Літ.: ЭГБ, т. 2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.