Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГЕРМАНОВІЧ Маркіян Якаўлевіч 

ГЕРМАНОВІЧ Маркіян Якаўлевіч

Савецкі ваенны дзеяч, камкор. Н. 29.10(10.11).1895. Удзель­нік 1-й сусветнай вайны. Скончыў школу прапар­шчыкаў (1916). З 1918 у Чырвонай арміі, камандзір узвода, батальёна, у 1919—20 камандзір брыгады, удзельнік разгрому армій Урангеля, Махно. Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга. Пасля грамадзянскай вайны камандзір дывізіі, корпуса. У 1926—28 памочнік камандуючага войскамі БВА, потым — Сярэднеазіяцкай і Маскоўскай ВА. З 1933 начальнік Акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА, адначасова з 1934 член Ваеннага савета пры Наркамаце абароны СССР. Член ЦВК БССР у 1925—27, кандыдат у члены ЦВК БССР у 1927—28. На радзіме і ў Жабінцы яго імем названы вуліцы.

Літ.: ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".