Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГАРБУЗ Сцяпан Кузьміч
[партыйны псеўданім: Паддубны; 28.12.1894, в. Касцюкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 27.8.1944], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю (1916, у Мсціславе), БДУ (1925). З 1916 у арміі, потым настаўнічаў на Случчыне і Бабруйшчыне. Са студз. 1919 у Чырвонай арміі на Зах. фронце, уступіў у ВКП(б). З 1921 працаваў ва ўстановах Наркамасветы БССР, у ЦК КП(б)Б. У 1924—27 загадчык арганізацыйнага аддзела Полацкага, сакратар Калінінскага акруговых камітэтаў КП(б)Б, нам. загадчыка арганізацыйнага аддзела ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР (1927). Член ЦК КП(б)Б (1927—28). З 1928 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі. З 1930 у Камуністычным універсітэце журналістыкі ў Маскве, на партыйнай і гаспадарчай рабоце. 20.7.1939 асуджаны трыбуналам Маскоўскай ВА да 8 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны.
Кр.: ЭГБ, т. 2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.