Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГАРБАЦЭВІЧ Іван Яўсеевіч
[1908, мяст. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — ?], педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам у СШ ў мяст. Круглае (цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл.). Арыштаваны 14.7.1958. Абвінавачваўся ў «шпіянажы». Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 5865 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў; Рапановіч. Слоўнік назваў населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.