Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГАРБАЦЭВІЧ Іван Яўсеевіч 

ГАРБАЦЭВІЧ Іван Яўсеевіч

[1908, мяст. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — ?], педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам у СШ ў мяст. Круглае (цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл.). Арыштаваны 14.7.1958. Абвінавачваўся ў «шпіянажы». Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 5865 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў; Рапановіч. Слоўнік назваў населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".