Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГАРАЧЫ Эдуард Мікалаевіч
Заслужаны акцёр Беларусі (1995). Нар. ў Мінску 19.10.1936. З 1941 да 1945 з маці ў бежанстве ў Яраслаўлі. У маі 1945 вярнуўся на радзіму. У 1954 скончыў 26-ю чыгуначную СШ у Мінску. Паступіў на акцёрскі ф-т Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, які скончыў у 1958. Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Арыштаваны 25.1.1962 у будынку тэатра. Пасля прыгавору этапаваны ў лагерны пункт Яваш (п/с 385—7). Вызвалены 25.1.1964. Вярнуўся на радзіму. З крас. 1964 да жн. 1965 працаваў у Магілёўскім абл. драматычным тэатры. З восені 1965 педагог Народнага тэатра палаца культуры Мінскага трактарнага завода. З 1966 — акцёр Дзяржаўнага рускага тэатра імя Горкага.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.