Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГАРАЧЫ Эдуард Мікалаевіч 

ГАРАЧЫ Эдуард Мікалаевіч

Заслужаны акцёр Беларусі (1995). Нар. ў Мінску 19.10.1936. З 1941 да 1945 з маці ў бежанстве ў Яраслаўлі. У маі 1945 вярнуўся на радзіму. У 1954 скончыў 26-ю чыгуначную СШ у Мінску. Паступіў на акцёрскі ф-т Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, які скончыў у 1958. Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Арыштаваны 25.1.1962 у будынку тэатра. Пасля прыгавору этапаваны ў лагерны пункт Яваш (п/с 385—7). Вызвалены 25.1.1964. Вярнуўся на радзіму. З крас. 1964 да жн. 1965 працаваў у Магілёўскім абл. драматычным тэатры. З восені 1965 педагог Народнага тэатра палаца культуры Мінскага трактарнага завода. З 1966 — акцёр Дзяржаўнага рускага тэатра імя Горкага.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".