Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ВАЙНЕР Файвель Хаймавіч 

ВАЙНЕР Файвель Хаймавіч

[1897, Бабруйск — 2.12.1937, Бабруйск (?), турма НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту дырэктар Бабруйскага завода Сульфіттрэст. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны 19.12.1937 «тройкай» НКВД як «член контррэвалюцыйнай дыверсійнай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 12.11.1955 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа В. № 3941 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёў­скай вобл.

2.4.1938 у Бабруйску арыштавана хатняя гаспадыня, маці траіх дзяцей, Вайнер Эсфір Лезераўна (н. 1896 у Бабруйску ў сям’і службоўца), жонка Файвеля Вайнера. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 5.11.1991 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа В. № 14692 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

2.4.1938 разам з маці арыштавана вучаніца бабруйскай СШ № 1 Вайнер Іта-Лея Файвелеўна (нар. ў 1919), дачка Эсфір і Файвеля Вайнераў. Асуджана не была. Вызвалена 9.8.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № 4007 захоў­ваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"