Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ВАЙНЕР Файвель Хаймавіч
[1897, Бабруйск — 2.12.1937, Бабруйск (?), турма НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту дырэктар Бабруйскага завода Сульфіттрэст. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны 19.12.1937 «тройкай» НКВД як «член контррэвалюцыйнай дыверсійнай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 12.11.1955 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа В. № 3941 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
2.4.1938 у Бабруйску арыштавана хатняя гаспадыня, маці траіх дзяцей, Вайнер Эсфір Лезераўна (н. 1896 у Бабруйску ў сям’і службоўца), жонка Файвеля Вайнера. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 5.11.1991 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа В. № 14692 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
2.4.1938 разам з маці арыштавана вучаніца бабруйскай СШ № 1 Вайнер Іта-Лея Файвелеўна (нар. ў 1919), дачка Эсфір і Файвеля Вайнераў. Асуджана не была. Вызвалена 9.8.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № 4007 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.