Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БЯГАНСКАЯ Ядвіга Іосіфаўна 

БЯГАНСКАЯ Ядвіга Іосіфаўна

Працавала ў 20-й Мінскай школе імя М.Горкага. Выйшла замуж за Аляксандра Сака, гадавала дзіця. Арыштавана 6.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Р. Люксембург, д. 54, кв. 1. Асуджана 4.1.1938 асобай нарадай пры НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» і «неданясенне пра шпіёнскую дзейнасць мужа» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Кулайскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Рэабілітавана трыбуналам БВА 26.10.1962. Асабовая справа Б. № 17936-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

27.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Р.Люксембург, д. 54 быў арыштаваны машыніст Паравознага дэпо ст. Мінск Бяганскі Іосіф Вікенцевіч (н. 1.1.1881 у в. Лозіна Барысаў­скага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл.), бацька Ядвігі Бяганскай. 23.9.1937 «тройкай» НКВД асуджаны за «шпіянаж на карысць буржуазнай польскай разведкі» да ВМП і расстраляны (17.10.1937) у Мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітаваны 11.4.1956 Вярхоўным судом СССР. Яго справа № 5901-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"