Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » БЯГАНСКАЯ Ядвіга Іосіфаўна
Працавала ў 20-й Мінскай школе імя М.Горкага. Выйшла замуж за Аляксандра Сака, гадавала дзіця. Арыштавана 6.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Р. Люксембург, д. 54, кв. 1. Асуджана 4.1.1938 асобай нарадай пры НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» і «неданясенне пра шпіёнскую дзейнасць мужа» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Кулайскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Рэабілітавана трыбуналам БВА 26.10.1962. Асабовая справа Б. № 17936-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
27.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Р.Люксембург, д. 54 быў арыштаваны машыніст Паравознага дэпо ст. Мінск Бяганскі Іосіф Вікенцевіч (н. 1.1.1881 у в. Лозіна Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл.), бацька Ядвігі Бяганскай. 23.9.1937 «тройкай» НКВД асуджаны за «шпіянаж на карысць буржуазнай польскай разведкі» да ВМП і расстраляны (17.10.1937) у Мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітаваны 11.4.1956 Вярхоўным судом СССР. Яго справа № 5901-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.