Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » БУХТА Яўгенія Рыгораўна
[1930, хут. Людвінова Драгічынскага пав. Палескага ваяв., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], службовец, сястра Ірыны Бухты. З сялянскай сям’і. Да арышту працавала бухгалтарам у канторы па нарыхтоўцы жывёлы ў Драгічыне Брэсцкай вобл. Арыштавана 17.2.1953. Асуджана 29.4.1953 за «сувязь з бандай» да 25 гадоў ППК (заменена на 10 гадоў) і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Ангарскі канцлагер МУС Іркуцкай вобл. Вызвалена 1.8.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.5.1993 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Справа Б. і яе сястры № 11716-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.