Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БУХТА Яўгенія Рыгораўна 

БУХТА Яўгенія Рыгораўна

[1930, хут. Людвінова Драгічынскага пав. Палескага ваяв., цяпер Драгічынскі р-н Брэсц­кай вобл. — ?], службовец, сястра Ірыны Бухты. З сялян­скай сям’і. Да арышту працавала бухгалтарам у канторы па нарыхтоўцы жывёлы ў Драгічыне Брэсцкай вобл. Арыштавана 17.2.1953. Асуджана 29.4.1953 за «сувязь з бандай» да 25 гадоў ППК (заменена на 10 гадоў) і 5 гадоў па­збаўлення правоў. Этапавана ў Ангарскі канцлагер МУС Іркуцкай вобл. Вызвалена 1.8.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.5.1993 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Справа Б. і яе сястры № 11716-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".