Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » БУЗУК Пётр Апанасавіч
З сям’і службоўца. Быў жанаты, гадаваў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 9.2.1934 у Мінску па адрасе: вул. Універсітэцкая, д. 5, кв. 17. Асуджаны «тройкай» НКВД 3.4.1934 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да 3 гадоў ссылкі. У 1937 зноў арыштаваны і асуджаны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 26.10.1956. Групавая справа Б. і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, p. 525]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.