Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БУЗУК Пётр Апанасавіч 

БУЗУК Пётр Апанасавіч

З сям’і службоўца. Быў жанаты, гадаваў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 9.2.1934 у Мінску па адрасе: вул. Універсітэцкая, д. 5, кв. 17. Асуджаны «тройкай» НКВД 3.4.1934 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да 3 гадоў ссылкі. У 1937 зноў арыштаваны і асуджаны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 26.10.1956. Групавая справа Б. і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".