Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БЯЗМЕНАВА Яўгенія Сямёнаўна
[1922, хут. Доўгая Дуброва Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — ?], спявачка. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную музычную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. У пасляваенны час — салістка хора Беларускага дзяржаўнага радыёкамітэта. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 29.11.1950 у Мінску па адрасе: вул. Цымлянская, д. 59. Асуджана асобай нарадай МДБ як «здрадніца радзімы» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Вызвалена 28.7.1955. Рэабілітавана 11.7.1955. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 6556-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 1, p. 230]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.