Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БЭР Ошар Шыманавіч [25.
11.1898, Варшава, цяпер Польшча — 11.3.1938, Мінск, НКВД], журналіст (?). З сям’і рабочага. У 1921 уступіў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам аддзела прамысловасці газ. «Рабочий». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 21.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 5/32, кв. 12. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 3.1.1938 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і шпіён» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 11.8.1956. Асабовая справа Б. № 6952-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.