Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БЭР Ошар Шыманавіч [25. 

БЭР Ошар Шыманавіч [25.

11.1898, Варшава, цяпер Польшча — 11.3.1938, Мінск, НКВД], журналіст (?). З сям’і рабочага. У 1921 уступіў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам аддзела прамысловасці газ. «Рабочий». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 21.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 5/32, кв. 12. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 3.1.1938 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і шпіён» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 11.8.1956. Асабовая справа Б. № 6952-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".