Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БУДЗЬКА Алена Адамаўна
[1900, мяст. Вызна Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Чырвоная Слабада Салігорскага р-на Мінскай вобл. — ?], сялянка-аднаасобніца. З бел. сялянскай сям’і. У пачатку 1920-х г. выйшла замуж. Гадавала семярых дзяцей. Арыштавана разам з дзецьмі ў сваёй хаце. Асуджана пазасудовым органам НКВД 1.8.1935 як «член сям’і арганізатара банды С.Н.Булак-Балаховіча» да высылкі. Этапавана з сям’ёй у пас. Ежма Пінежскага р-на Архангельскай вобл. Вызвалена з дочкамі Таццянай Будзька і Нінай Будзька 10.5.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Рэспублікі Беларусь 30.9.1992. Справа сям’і Б. № 47605 з фотаздымкамі яе членаў у 1990-х г. захоўвалася ў архіве інфармацыйнага цэнтра ўпраўлення ўнутраных спраў Архангельскага абл. выканаўчага камітэта.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.