Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БУДЗЬКА Алена Адамаўна 

БУДЗЬКА Алена Адамаўна

[1900, мяст. Вызна Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Чырвоная Слабада Салігорскага р-на Мінскай вобл. — ?], сялянка-аднаасобніца. З бел. сялянскай сям’і. У пачатку 1920-х г. выйшла замуж. Гадавала семярых дзяцей. Арыштавана разам з дзецьмі ў сваёй хаце. Асуджана пазасудовым органам НКВД 1.8.1935 як «член сям’і арганізатара банды С.Н.Булак-Балаховіча» да высылкі. Этапавана з сям’ёй у пас. Ежма Пінежскага р-на Архангельскай вобл. Вызвалена з дочкамі Таццянай Будзька і Нінай Будзька 10.5.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Рэспублікі Беларусь 30.9.1992. Справа сям’і Б. № 47605 з фотаздымкамі яе членаў у 1990-х г. захоўвалася ў архіве інфармацыйнага цэнтра ўпраўлення ўнутраных спраў Архангельскага абл. выканаўчага камітэта.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".