Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БЛЕЦКА Уладзімір Пятровіч
[1905, в. Карзюкі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], службовец, работнік тэатра. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Першым беларускім драматычным тэатры. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Жыў у Мінску па адрасе: вул. Полацкая, д. 19. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 3.1.1943 (?). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.7.1943 як «сакрэтны агент нямецкай разведкі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Абаканскага р-на Краснаярскага краю. Вызвалены 3.1.1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 4.4.1990. Асабовая справа Б. № 30741-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.