Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БЛЕЦКА Уладзімір Пятровіч 

БЛЕЦКА Уладзімір Пятровіч

[1905, в. Карзюкі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], службовец, работнік тэатра. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Першым беларускім драматычным тэатры. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Жыў у Мінску па адрасе: вул. Полацкая, д. 19. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 3.1.1943 (?). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.7.1943 як «сакрэтны агент нямецкай разведкі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Абаканскага р-на Краснаярскага краю. Вызвалены 3.1.1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 4.4.1990. Асабовая справа Б. № 30741-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".