Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БЕЛЬЧАНКА Баніфацый Рыгоравіч
[1895, в. Асарэвічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — 12.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. У 1921 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар 2-й Пскоўскай МТС. Арыштаваны 11.6.1937 у Пскове. Адначасова выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай «тройкай» НКВД 4.11.1937 за «антысавецкую агітацыю» і «контррэвалюцыйную шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
[From the book: vol. III, book 1, pp. 180–181]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.