Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БЕЛЬЧАНКА Баніфацый Рыгоравіч 

БЕЛЬЧАНКА Баніфацый Рыгоравіч

[1895, в. Асарэвічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — 12.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. У 1921 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар 2-й Пскоўскай МТС. Арыштаваны 11.6.1937 у Пскове. Адначасова выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай «тройкай» НКВД 4.11.1937 за «антысавецкую агітацыю» і «контррэвалюцыйную шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".