Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БАЯРЧЫК Баляслаў Іванавіч
[1872, в. Цацкі Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту юрыст Омскага губернскага ваенкамата. 7.10.1920 арыштаваны Омскай губернскай надзвычайнай камісіяй. Абвінавачваўся ў «прыналежнасці да падпольнай белагвардзейскай арганізацыі». 11.11.1920 справа Б. спынена, а ён вызвалены з-за недаказанасці злачынства. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 25.5.1995.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.