Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАЯРЧЫК Баляслаў Іванавіч 

БАЯРЧЫК Баляслаў Іванавіч

[1872, в. Цацкі Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту юрыст Омскага губернскага ваенкамата. 7.10.1920 арыштаваны Омскай губернскай надзвычайнай камісіяй. Абвінавачваўся ў «прыналежнасці да падпольнай белагвардзейскай арганізацыі». 11.11.1920 справа Б. спынена, а ён вызвалены з-за недаказанасці злачынства. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 25.5.1995.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".