Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БАРОЎКА Iван
[н. 1930, Пастаўскі пав. Віленскага ваяв., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.], удзельнік бел. антысавецкага маладзёжнага руху. У 1944 паступіў у педагагiчнае вучылiшча ў Паставах. Восенню 1945 увайшоў у падпольную арганiзацыю «За Беларусь», якая вясной 1946 аб’ядналася з глыбоцкай арганізацыяй СБП. 25.3.1946 браў удзел ва ўрачыстай прысязе сяброў Пастаўскай групы СБП у вёсцы Рамелькi пад Паставамi ў хаце М.Асiненкi. Арыштаваны органамi МДБ у лют. 1947. На судовым працэсе ў Мінску (16—20.6.1947) асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Вызвалены ў 1955.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.