Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАРОЎКА Iван 

БАРОЎКА Iван

[н. 1930, Пастаўскі пав. Віленскага ваяв., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.], удзельнік бел. антысавецкага маладзёжнага руху. У 1944 паступіў у педагагiчнае вучылiшча ў Паставах. Восенню 1945 увайшоў у падпольную арганiзацыю «За Беларусь», якая вясной 1946 аб’ядналася з глыбоцкай арганізацыяй СБП. 25.3.1946 браў удзел ва ўрачыстай прысязе сяброў Пастаўскай групы СБП у вёсцы Рамелькi пад Паставамi ў хаце М.Асiненкi. Арыштаваны органамi МДБ у лют. 1947. На судовым працэсе ў Мінску (16—20.6.1947) асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Вызвалены ў 1955.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".