Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БАНДАРЭНКА Васіль Сямёнавіч
[1903, в. Падлужжа Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў навуковым супрацоўнікам у БелАН. Уступіў у ВКП(б). Ажаніўся, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1933 у Мінску. Асуджаны «тройкай» НКВД 20.1.1934 як «член шпіёнскай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены 29.4.1934. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.7.1961. Асабовая справа Б. № 17157-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.