Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БАНДАРЭНКА Васіль Сямёнавіч 

БАНДАРЭНКА Васіль Сямёнавіч

[1903, в. Падлужжа Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў навуковым супрацоўнікам у БелАН. Уступіў у ВКП(б). Ажаніўся, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1933 у Мінску. Асуджаны «тройкай» НКВД 20.1.1934 як «член шпіёнскай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены 29.4.1934. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.7.1961. Асабовая справа Б. № 17157-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".