Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АЎСЯНКА Э. Д.
[н. 1937], рабочы. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Жыхар Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. 27.8.1986 на лодцы спрабаваў уцячы ў Фінляндыю, маючы намер потым прасіць паліт. прытулку ў Швецыі. Падчас вобыску ў яго доме была знойдзена вялікая колькасць рукапісаў антысавецкага зместу, «якія ён збіраўся абнародаваць за мяжою». Асуджаны паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 20.4.1987. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 36, спр. 9389.
Літ.: 580, с. 827—828.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.