Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АЎСЯНКА Э. Д. 

АЎСЯНКА Э. Д.

[н. 1937], рабочы. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Жыхар Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. 27.8.1986 на лодцы спрабаваў уцячы ў Фінляндыю, маючы намер потым прасіць паліт. прытулку ў Швецыі. Падчас вобыску ў яго доме была знойдзена вялікая колькасць рукапісаў антысавецкага зместу, «якія ён збіраўся абнародаваць за мяжою». Асуджаны паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 20.4.1987. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 36, спр. 9389.

Літ.: 580, с. 827—828.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".