Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АСІПОВІЧ Міхаіл (Андрэй) Васілевіч
[1907, в. Грамавічы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. — ?, ст. Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэльскай АССР, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту планавік-эканаміст Ушацкага раённага выканаўчага камітэта. Арыштаваны 18.3.1933 у мяст. Ушачы. Асуджаны «тройкай» НКВД 17.5.1933 за «шкодніцтва» і «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД Мядзведжагорскага р-на Карэла-Фінскай АССР. Зноў арыштаваны і 20.11.1937 асуджаны трыбуналам НКВД Карэла-Фінскай АССР за «шпіянаж» і «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Дата смерці невядома. Рэабілітаваны па першай справе ваеннай пракуратурай БВА 4.7.1989, па другой — пракурорам Карэліі 6.6.1989. Першая асабовая справа А. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмітрыева.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.