Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АСІПОВІЧ Міхаіл (Андрэй) Васілевіч 

АСІПОВІЧ Міхаіл (Андрэй) Васілевіч

[1907, в. Грамавічы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. — ?, ст. Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэльскай АССР, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту планавік-эканаміст Ушацкага раённага выканаўчага камітэта. Арыштаваны 18.3.1933 у мяст. Ушачы. Асуджаны «тройкай» НКВД 17.5.1933 за «шкодніцтва» і «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД Мядзведжагорскага р-на Карэла-Фінскай АССР. Зноў арыштаваны і 20.11.1937 асуджаны трыбуналам НКВД Карэла-Фінскай АССР за «шпіянаж» і «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Дата смерці невядома. Рэабілітаваны па першай справе ваеннай пракуратурай БВА 4.7.1989, па другой — пракурорам Карэліі 6.6.1989. Першая асабовая справа А. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмітрыева.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".