Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АРОНСАН Рыгор Якаўлевіч
(1887, СПб — 1968), удзельнік рэвалюцыйнага руху на Беларусі, публіцыст. У рэвалюцыю 1905—07 кіраўнік бундаўскай арганізацыі ў Віцебску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 адзін з лідэраў віцебскіх меншавікоў і бундаўцаў. Кастрычніцкі пераварот 1917 сустрэў варожа. За антысавецкую дзейнасць у 1921 арыштаваны і зняволены ў Бутырскую турму, пасля сасланы ў Архангельскую губ. У 1922 высланы ў Германію, з 1940 жыў у ЗША. У 1922—51 член ЦК Бунда (у эміграцыі). Адзін з заснавальнікаў «Социалистического вестника», органа ЦК партыі меншавікоў у эміграцыі. Аўтар даследаванняў па гісторыі яўрэйства і масонства ў Расіі і Беларусі.
Літ.: ЭГБ, т. 6—2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.