Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АРОНСАН Рыгор Якаўлевіч 

АРОНСАН Рыгор Якаўлевіч

(1887, СПб — 1968), удзельнік рэвалюцыйнага руху на Беларусі, публіцыст. У рэвалюцыю 1905—07 кіраўнік бундаўскай арганізацыі ў Віцебску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 адзін з лідэраў віцебскіх меншавікоў і бундаўцаў. Кастрычніцкі пераварот 1917 сустрэў варожа. За антысавецкую дзейнасць у 1921 арыштаваны і зняволены ў Бутырскую турму, пасля сасланы ў Архангельскую губ. У 1922 высланы ў Германію, з 1940 жыў у ЗША. У 1922—51 член ЦК Бунда (у эміграцыі). Адзін з заснавальнікаў «Социалистического вестника», органа ЦК партыі меншавікоў у эміграцыі. Аўтар даследаванняў па гісторыі яўрэйства і масонства ў Расіі і Беларусі.

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".