Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АПЕЛЬБЕРГ Руф Эрнеставіч
(1860, Уладзімір, Расія — 1927), рэвалюцыйны дзеяч. З дваранскай сям’і. У 1879 скончыў Уладзімірскую гімназію, паступіў у Маскоўскі ун-т. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны. У жн. 1881 выканкамам «Народнай волі» накіраваны ў Вільню, каб аб’яднаць нарадавольскія гурткі ў Паўн.-Зах. краі. З мясцовымі нарадавольцамі ўдзельнічаў у заснаванні Віленскай цэнтральнай групы, якая стала на чале арганізацыі «Народная воля» ў Паўн.-Зах. краі. Падтрымліваў кантакты з членамі мясцовых рэвалюцыйных гурткоў у Гродне, Віцебску, Мінску, Магілёве, Беластоку. 29.1.1882 арыштаваны ў Вільні. Сасланы ва Усх. Сібір. У 1924 жыў у Казані, удзельнічаў у рабоце гарадской арганізацыі паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў.
Літ.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиографический словарь. Т. 3. Вып. 1. М., 1933; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.