Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АПЕЛЬБЕРГ Руф Эрнеставіч 

АПЕЛЬБЕРГ Руф Эрнеставіч

(1860, Уладзімір, Расія — 1927), рэвалюцыйны дзеяч. З дваранскай сям’і. У 1879 скончыў Уладзімірскую гімназію, паступіў у Маскоўскі ун-т. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны. У жн. 1881 выканкамам «Народнай волі» накіраваны ў Вільню, каб аб’яднаць нарадавольскія гурткі ў Паўн.-Зах. краі. З мясцовымі нарадавольцамі ўдзельнічаў у заснаванні Віленскай цэнтральнай групы, якая стала на чале арганізацыі «Народная воля» ў Паўн.-Зах. краі. Падтрымліваў кантакты з членамі мясцовых рэвалюцыйных гурткоў у Гродне, Віцебску, Мінску, Магілёве, Беластоку. 29.1.1882 арыштаваны ў Вільні. Сасланы ва Усх. Сібір. У 1924 жыў у Казані, удзельнічаў у рабоце гарадской арганізацыі паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў.

Літ.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиографический словарь. Т. 3. Вып. 1. М., 1933; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".