Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АНІШЧАНКА Валерый Арсеневіч
[1891, в. Зіноўеўка, цяпер Пятpоўскі (?) р-н Саpатаўскай вобл., Расія — 10.6.1950, ГУЛАГ], навуковец, педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1917 уступіў у партыю эсэраў, з 1918 — у ВКП(б). Удзельнічаў у грамадзянскай вайне (на баку бальшавікоў). Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. У 1936 выключаны з партыі. У час 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.9.1948 у Краснаярску, дзе працаваў загадчыкам кафедры ў Кpаснаяpскім медыцынскім інстытуце. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.12.1949, як «член антысавецкай арганізацыі і прыслужнік нямецкай адміністрацыі ў 1943 годзе» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Мінеральны канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 7.6.1966. Асабовая справа А. № 19420-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.